БЕЛ Ł РУС

Вілейчукам, затрыманым падчас ланцуга ў пятніцу, далі ад 10 да 15 сутак

17.11.2020 / 08:52

Nashaniva.com

У панядзелак у Вілейскім судзе агучылі прысуды затрыманым у пятніцу Аляксею Сюдаку, Віталю Саланцу і Андрэю Кудзіку, піша Рэгіянальная газета.

Аляксею Сюдаку і Андрэю Кудзіку прысудзілі па 15 сутак, Віталю Саланцу — 10.

Мужчын затрымалі 13 лістапада ў цэнтры Вілейкі падчас жалобнага ланцуга ў памяць пра Рамана Бандарэнку. Частку затрыманых, сярод якіх быў Саланец, выпусцілі. Аляксея і Андрэя пакінулі. Вечарам таго ж дня прыйшлі за Віталём і забралі яго ў РАУС.

У нядзелю вілейчукі масава набывалі фрукты на рынку ў палатцы затрыманага Віталя Саланца. фота «Гэта Вілейка, дзетка»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула