БЕЛ Ł РУС

Грамада шукае зьмену Казуліну

5.07.2006 / 20:56

АШ

Ходзяць упартыя чуткі, што асобныя кіраўнікі БСДП(Г) пачалі пошукі новага лідэра партыі, бо ня маюць надзеі на хуткае вызваленьне Аляксандра Казуліна з-за кратаў.

Ходзяць упартыя чуткі, што асобныя кіраўнікі БСДП(Г) пачалі пошукі новага лідэра партыі, бо ня маюць надзеі на хуткае вызваленьне Аляксандра Казуліна з-за кратаў.

Перамовы ідуць з «палітычна блізкім» лідэрам кіраўніком Партыі камуністаў беларускай Сяргеем Калякіным, якому пагражае значнае скарачэньне, калі не суцэльнае закрыцьцё партыі пасьля аб’яднаўчага зьезды ПКБ і КПБ.

Другім прэтэндэнтам на пасаду старшыні партыі называюць экс-міністра замежных справаў Пятра Краўчанку. У сярэдзіне 90-х ён ужо ўваходзіў у сацыял-дэмакратычную партыю і быў сябром яе фракцыі ў Вярхоўным Савеце.

Самым жа нечаканым прэтэндэнтам на крэсла старшыні выглядае першы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Леанід Сініцын: у 2001 г. ён ужо рабіў спробу вярнуццца ў беларускую палітыку, вылучыўшыся на прэзыдэнцкіх выбарах. Аднак хутка зьняў сваю кандыдатуру й вярнуўся ў Расею, дзе цяпер мае бізнэс, зьвязаны з гандлем мэталам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула