БЕЛ Ł РУС

Хто добра зарабляе ў Беларусі?

5.07.2006 / 21:22

ТГ

У траўні гэтага году сярэдні заробак у судовых і юрыдычных установах Беларусі склаў $390,5 «бруднымі». Гэта самы высокі паказчык.

У траўні гэтага году сярэдні заробак у судовых і юрыдычных установах Беларусі склаў $390,5 «бруднымі». Гэта самы высокі паказчык. На другім месцы, паводле зьвестак Міністэрства працы, навука і навуковае абслугоўваньне– $328,8. У арганізацыях фізкультуры і спорту– $299,6, аховы здароўя – $246,1, адукацыі – $231,1, культуры – $220,1.

Цалкам у бюджэтным сектары эканомікі сярэднемесячны заробак работнікаў вырас за пяць месяцаў гэтага году ў параўнанні з пэрыядам прошлага году на 27,9 працэнта.

У будаўніцтве сярэднія майскія заробкі былі роўныя $331,4, у галіне прамысловасьці – $291,2, транспарту – $324,1, ляснога гаспадарання – 249,3. Сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы быў самы нізкі – $176,1 у эквіваленце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула