БЕЛ Ł РУС

У Мазыры падлеткам, якія кідалі камяні ў бок аўтазака, далі ўмоўны тэрмін

30.11.2020 / 15:8

Nashaniva.com

17-гадовыя Сяргей Лягун і Юрый Мельчанка атрымалі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна. 30 лістапада намесніца старшыні суда Мазырскага раёна Элеанора Ярмоленка прызнала іх вінаватымі ва ўдзеле ў «масавых беспарадках», паведамляе palesse.press.

11 жніўня юнакі ўдзельнічалі ў мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. У судзе не было даказана, што менавіта камень, кінуты хлопцамі, пабіў шкло ў машыне ўнутраных войскаў, зазначаюць праваабаронцы. Але паколькі іх кідала група людзей, то суддзя прызнала іх дзеянні «здзейсненымі ў групе».

На судзе Мельчанка казаў, што быў жорстка збіты. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула