БЕЛ Ł РУС

Частку затрыманых на мінскім Маршы пенсіянераў перавялі на Акрэсціна

1.12.2020 / 08:57

Nashaniva.com

Пасля традыцыйнага Маршу пенсіянераў, які прайшоў 30 лістапада, затрымалі 20 чалавек.

Як паведамляюць валанцёры, мінулай ноччу з міліцэйскіх пастарункаў выпусцілі не ўсіх затрыманых, частку накіравалі да суда ў ізалятар на Акрэсціна.

Паводле сэрвісу па пошуку затрыманых spiski.live, вядомыя некаторыя прозвішчы ўдзельнікаў маршу, якіх перавезлі ў турму на Акрэсціна. Сярод іх Ганна Казлоўская і Рэната Савіцкая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула