БЕЛ Ł РУС

Міліцыянеры ездзілі па пешаходных дарожках, а пасля бегалі па дварах за падлеткам, які нешта кінуў у іх машыну ВІДЭА

2.12.2020 / 19:50

Nashaniva.com

«Хто кінуў?» — «Малалетка». З такога дыялогу з будзённай інтанацыяй пачалася пагоня міліцэйскага аўто за падлеткамі ва Уруччы.

Адзін з 16-гадовых хлопцаў нешта кінуў у машыну. Афіцыйная версія — камень, але чытачы «Нашай Нівы», якія былі відавочцамі, кажуць пра сняжок.

Сілавікі ганяліся за хлапчукамі па пешаходных дарожках, пасля пабеглі за імі ў двары.

У дачыненні да непаўналетняга хлопца завялі крымінальную справу па традыцыйным артыкуле 342 — «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Міліцыя апублікавала відэа, на якім падлетка груба перасаджваюць з машыны ў машыну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула