БЕЛ Ł РУС

Сацыёлаг Шчокін: Бел-чырвона-белыя сцягі павінны быць толькі ў музеях, а ў астатнім забараніць

7.12.2020 / 11:15

Nashaniva.com

sb.by

Такой думкай падзяліўся з БелТА кандыдат філасофскіх навук, загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін.

На яго думку, грамадзяне Беларусі стаміліся ад «неанацысцкіх бел-чырвона-белых шэсцяў».

«Час навесці тут законны парадак. Варта выйсці з прапановай у Нацыянальны сход і ўнесці змены ў заканадаўства адносна выкарыстання гэтых сімвалаў — толькі ў музеях і на гістарычных рэканструкцыях з дакладным вызначэннем апошняга. Гэта будзе першы крок па рэальнай забароне гераізацыі нацызму», — мяркуе Шчокін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула