БЕЛ Ł РУС

На Маршы пенсіянераў затрымалі журналістаў Лунёву і Куракевіча. Іх адпраўляюць на Акрэсціна

7.12.2020 / 13:30

Nashaniva.com

Любоў Лунёва. Фота БАЖ

У Мінску падчас «Маршу пенсіянераў» былі затрыманыя аператар Іван Куракевіч і журналістка Любоў Лунёва, паведамляе БАЖ.

Аператар Іван Куракевіч і журналістка Любоў Лунёва былі дастаўленыя ў РУУС Савецкага раёна.

Папярэдне стала вядома, што на журналістаў складзеныя пратаколы за парушэнне арт. 23.34 КаАП, іх адпраўляюць у ізалятар на Акрэсціна.

Любоў Лунёва нядаўна перахварэла на каранавірус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула