Мархель застанецца на чале зборнай Беларусі па футболе
Прэсбол
Міхаіл Мархель працягне працаваць са зборнай краіны. Ён застанецца ля руля каманды да канца 2021 года.
Мархель быў прызначаны галоўным трэнерам зборнай у чэрвені 2019 года.
Пры ім каманда дацярпела кваліфікацыю Еўра-2020, фінішаваўшы 4-й. Прайграла паўфінал плэй-оф Лігі нацый у дывізіёне D Грузіі, заняла другое месца групы ў дывізіёне С новага сезона Лігі нацый, саступіўшы першае месца Албаніі.
У 2021-м зборная Беларусі возьме ўдзел у адборы да чэмпіянату свету па футболе — 2022. Нашыя супернікі — Бельгія, Уэльс, Чэхія і Эстонія.
У сакавіку ў беларусаў гульні з Эстоніяй (дома) і Бельгіяй (у гасцях). Астатнія матчы пройдуць увосень.