БЕЛ Ł РУС

Беларуская IT-кампанія Flo адкрывае офіс у Вільні

10.12.2020 / 11:11

Nashaniva.com

dev.by

Распрацоўшчык дадатку для жаночага здароўя Flo адкрывае офіс у Вільні, паведамляе dev.by.

— Новая літоўская каманда будзе падтрымліваць рост вядучай у свеце платформы для жаночага здароўя з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій. Прадукцыя і распрацоўка складаюць больш за 50% нашай каманды. У наступным годзе мы плануем умацаваць і падвоіць нашы інжынерныя магутнасці, абапіраючыся на літоўскія таленты. У каманду ўвойдуць Інжынеры Scala, інжынеры па Android і iOS, спецыялісты па навуцы аб даных і спецыялісты па машынным навучанні, — паведаміў тэхнічны дырэктар Flo Раман Бугаёў.

У лістападзе 2020 года Flo стала самым папулярным дадаткам у катэгорыі «Здароўе і фітнэс» у краме дадаткаў Літвы.

Flo — адзін з самых папулярных дадаткаў для здароўя і фітнэсу ў больш чым 100 краінах свету. Яго выбралі больш за 150 мільёнаў жанчын па ўсім свеце і 36 мільёнаў актыўных карыстальнікаў у месяц. Толькі ў EC у дадатку 30 мільёнаў установак і 8 мільёнаў актыўных карыстальнікаў у месяц.

Flo — не першая кампанія з беларускімі каранямі, якая вырашыла адкрыць офіс у Вільні. У верасні аб планах адкрыць офіс паведаміла крыптабіржа Currency. 

У канцы кастрычніка стала вядома, што офіс у Вільні адкрывае EPAM і плануе наняць 600 чалавек. У наступным годзе офіс у Вільні адкрые Wargaming. Літоўскі офіс кампаніі будзе займацца распрацоўкай, аперыраваннем і выданнем гульняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула