Ва ўзросце 38 гадоў памёр экс-хакеіст мінскага «Юнацтва» Арцём Чарноў
«Сёння здарылася вялікае гора. Мы страцілі блізкага сябра нашай сям'і, спартоўца, былога «юлаеўца» Арцёма Чарнова. Сэрца разрываецца ад болю, але ўсё, што мы зараз можам зрабіць, гэта памаліцца», — напісала Святлана Кальцова, жонка экс-абаронцы «Салават Юлаева» Кірыла Кальцова.
Чарноў выступаў у КХЛ за «Дынама», «Тарпеда», «Аўтамабіліст», «Атлант», «Салават Юлаеў» ды інш. У 2012 годзе ён стаў уладальнікам Кубка Гагарына ў складзе маскоўскага «Дынама».
У Беларусі ён вядомы па выступах за «Юнацтва», з якім заваяваў два залатыя медалі і адну бронзу чэмпіянатаў Беларусі.