БЕЛ Ł РУС

Жанчыну, якая выкінула немаўля ў смеццевы кантэйнер у Віцебску, знайшлі

11.12.2020 / 14:53

Nashaniva.com

Фота СК

Нежывое цела нованароджанага 9 снежня знайшлі ў кантэйнеры для смецця ў Віцебску. Мяркуецца, што аператыўнікі знайшлі гэту жанчыну, паведамляе прэс-служба МУС.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку УУС і Першамайскага РАУС абласнога цэнтра пачалі пошукі маці дзіцяці адразу пасля трагедыі.

Праз некалькі гадзін актыўнай працы была вызначана кватэра, дзе мог адбыцца інцыдэнт. Высветлілася, што жыллё некалькі месяцаў здымала 30-гадовая жыхарка Магілёва, якая нядаўна вярнулася дадому. Папярэдне ўстаноўлена, што жанчына пазбавілася ад цела дзіцяці адразу пасля родаў дома», — адзначылі ў міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула