БЕЛ Ł РУС

За «знявагу» чырвона-зялёнага сцяга мінчук выплаціць велізарны штраф

11.12.2020 / 19:47

Nashaniva.com

За знявагу дзяржаўнага сцяга мінчук павінен выплаціць 10 800 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.

У судзе Савецкага раёна горада Мінска 10 снежня прайшло судовае пасяджэнне над Аляксандрам Гаранковым. Мінчука абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (артыкул 370 Крымінальнага Кодэкса).

Згодна з абвінавачаннем Гаранкоў 24 кастрычніка ў перыяд часу з 21.50 да 22.10, публічна сарваў сцяг, які знаходзіўся на драўляным мацаванні (вуліца Чырвоная, 20). Пасля чаго кінуў дзяржаўны сцяг на праезную частку. Тым самым публічна зняважыў чырвона-зялёны сцяг.

Пасля гэтага Гаранкова затрымалі. На следстве ён адразу ўсё распавёў, а таксама кампенсаваў шкоду за кошт сцяга і яго мацавальніка — 30 рублёў і 50 капеек.

Дзяржабвінаваўца прапанаваў аштрафаваць мужчыну на 10 800 рублёў. Такі прысуд і вынесла суддзя Жуковіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула