БЕЛ Ł РУС

66-гадовы мужчына паслізнуўся на мосце, упаў у раку і патануў

14.12.2020 / 14:50

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася 9 снежня ў вёсцы Вічын Лунінецкага раёна, піша БелТА.

66-гадовы мясцовы жыхар разам з жонкай вярталіся з памінак па мосце праз раку Цна. Мост не абсталяваны парэнчамі.

У нейкі момант мужчына паслізнуўся і ўпаў у раку. Практычна на вачах у спадарожніцы ён сышоў пад ваду: у гэтых месцах моцная плынь, а глыбіня дасягае 3 м.

Жанчына паклікала на дапамогу аднавяскоўцаў, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося.

Яго цела дасталі за 30 м ад месца падзення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула