БЕЛ Ł РУС

Літва ўводзіць строгі лакдаўн. Будзе забаронена пакідаць месца жыхарства без важкай прычыны

14.12.2020 / 17:3

Nashaniva.com

LRT

Жыхары Літвы праз складаную сітуацыю з каранавірусам падрыхтаваліся да поўнага лакдаўну, які ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі краіны з серады, 16 снежня. Строгія абмежаванні будуць дзейнічаць да 3 студзеня, паведамляе LRT.

Грамадзянам будзе забаронена пакідаць месца жыхарства без важкай прычыны, а менавіта — паходу ў краму, паездкі на працу, у бальніцу, на пахаванне.

За межы свайго муніцыпалітэта выязджаць можна будзе толькі на працу, для аказання медыцынскай дапамогі або на пахаванне.

У краіне закрыюць усе адукацыйныя ўстановы, у тым ліку дзіцячыя сады. Крамы, акрамя прадуктовых, аптэк і заамагазінаў, таксама спыняць працу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула