БЕЛ Ł РУС

У Пінску махляр-вазочнік «зняў псуту» з жанчыны, прысабечыўшы два пярсцёнкі

16.12.2020 / 12:33

Nashaniva.com

58-гадовая жанчына каля крамы звярнула ўвагу на мужчыну ў інвалідным вазку, які прасіў міласціну. Жанчына паклала грошы ў скрынку і пайшла далей, аднак мужчына звярнуўся да яе, паведамляе прэс-служба МУС.

Разгаварыліся, мужчына распавёў, што ў жанчыны праблемы са здароўем і заявіў, што яе сурочылі. Ён прапанаў вылечыць жанчыну праз рытуал.

У выніку яна запрасіла яго дадому. Мужчына папрасіў пакласці залатыя вырабы на стол для паспяховага ходу рытуалу, што жанчына і зрабіла. Атрымаўшы 50 рублёў, госць папрасіў гаспадыню адвезці яго назад да крамы.

Калі ўвечары яна вярнулася дадому, то пабачыла, што два залатыя пярсцёнкі (коштам 500 рублёў) зніклі. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Міліцыя хутка затрымала «экстрасэнса». Гэта быў 40-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, які прыехаў у госці да сястры і ў вольны час «падпрацоўваў», просячы міласціну ля гандлёвых аб'ектаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула