БЕЛ Ł РУС

Прэс-служба Ватыкана: Папа Францішак заклапочаны сітуацыяй у Беларусі, таму прыслаў Гуджэроці

17.12.2020 / 12:41

Nashaniva.com

vaticannews.va

Папа Рымскі Францішак занепакоены цяперашняй сітуацыяй у Беларусі. Пра гэта паведаміў у чацвер кіраўнік службы друку Святога Прастола Матэа Бруні, піша ТАСС.

«Магу паведаміць, што сёння раніцай мансеньёр Клаўдыа Гуджэроці, былы нунцый у Беларусі, у якасці спецыяльнага пасланца Папы Рымскага сустрэнецца з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, каб выказаць занепакоенасць Папы Францішка цяперашняй сітуацыяй у краіне», — сказаў Бруні.

Нагадаем, што кіраўнік Каталіцкага касцёла Тадэвуш Кандрусевіч неаднаразова асудджаў дзеянні сілавікоў у дачыненні да дэманстрантаў. 31 жніўня беларускія памежнікі не ўпусцілі яго ў краіну, калі той вяртаўся з Польшчы. Лукашэнка тады заявіў, што Кандрусевіч выехаў для кансультацый у Варшаву, дзе «атрымаў пэўныя задачы», з-за гэтага яго не ўпусцілі назад.

«Калі што — хай Папа адразу да нас»: Лукашэнка і Гуджэроці жартавалі на сустрэчы ў Мінску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула