БЕЛ Ł РУС

Старшыню КДБ Беларусі эксперыментальна прышчапілі расійскай вакцынай, але антыцелы не выпрацаваліся

18.12.2020 / 12:55

Nashaniva.com

Старшыня КДБ Беларусі быў эксперыментальна прышчэплены расійскай вакцынай, але антыцелы не выпрацаваліся. Пра гэта Іван Церцель расказаў на сустрэчы з работнікамі «Гродна Азот» 17 снежня.

«Я прышчэплены расійскай вакцынай, гэта эксперыментальны варыянт, прышчэпка ў два этапы робіцца, — расказаў Іван Церцель. — У некаторых няма рэакцыі, у некаторых яна ёсць. У мяне была, тэмпература паднімалася да 38 градусаў, пасля другой — таксама, а пасля выпрацоўваюцца антыцелы. У мяне іх няма. Але імунітэт асядае ў лімфавузлах», — расказаў работнікам «Гродна Азота» Іван Церцель.

«Будуць прышчапляцца ў нас у першую чаргу дактары, у другую — педагогі», — расказаў старшыня КДБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула