У Навагрудку на 29-гадовага рабочага з'ехалі лісты металапрофілю, ён зваліўся і загінуў
СК
Здарэнне адбылося днём 17 снежня. 29-гадовы мужчына працаваў на даху на будаўніцтве дома, паведамляе СК.
З паддона на яго з'ехалі лісты металапрофілю, і ён зваліўся ўніз з пятага паверха. Са шматлікімі пераломамі яго даставілі ў бальніцу, але ён памёр.
Паведамляецца, што хлопец не быў прышпілены страховачным поясам.