БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўзнагародзіў Качанаву і Мясніковіча ордэнамі рознай вартасці

18.12.2020 / 20:23

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указы аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі 78 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, паведамляе прэс-служба.

Сярод іншага, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч атрымаў ордэн Айчыны II ступені. 

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава атрымае ордэн Айчыны III ступені. «Гэтай узнагароды яна ўдастоена за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкага супрацоўніцтва», — адзначаюць у прэс-службе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула