Туманы працягваюць накрываць Беларусь. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі на 19 снежня
Сіноптыкі папярэдзілі аб неспрыяльнай з'яве надвор'я, якая распаўсюдзіцца на тэрыторыі Беларусі 19 снежня.
У суботу ў краіне будзе туманна. Месцамі на дарогах чакаецца галалёдзіца.
Пры гэтым тэмпература паветра на працягу дня ў краіне складзе +1…+5°С.