БЕЛ Ł РУС

Італія ўвядзе агульнанацыянальны каранцін на Каляды і Новы год

19.12.2020 / 9:47

Nashaniva.com

Улады Італіі праз распаўсюд каранавіруснай інфекцыі COVID-19 зробяць больш строгімі абмежаванні на Каляды і Новы год і ўвядуць агульнанацыянальны каранцін, піша Reuters.

У перыяд з 24 снежня па 6 студзеня ўся тэрыторыя краіны стане «чырвонай зонай». У гэтыя дні будзе забаронена перамяшчэнне паміж рэгіёнамі, выходзіць на вуліцу можна толькі для паходу на працу, заняткаў спортам каля дома і ў выпадку неабходнасці. Салоны прыгажосці, бары і рэстараны будуць зачыненыя, працу працягнуць толькі супермаркеты, крамы з таварамі першай неабходнасці, аптэкі і цырульні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула