БЕЛ Ł РУС

Найлепшы футбаліст Беларусі апошніх гадоў, які лічыўся сімвалам БАТЭ, перайшоў у салігорскі «Шахцёр»

19.12.2020 / 13:8

Nashaniva.com

35-гадовы паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч стаў футбалістам салігорскага «Шахцёра».

Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале каментатар Мікалай Хадасевіч.

фота depositphotos.com

Стасевіч — ураджэнец Барысава, адзін з нямногіх такіх у БАТЭ. Ён пачынаў кар'еру ў родным клубе, потым паўгода пагуляў у Расіі і ўрэшце вярнуўся ў Беларусь. Гуляў за «Гомель» і мінскае «Дынама», а ў 2015 годзе вярнуўся за БАТЭ.

За апошнія пяць гадоў у камандзе Стасевіч ператварыўся у стабільна найлепшага футбаліста Беларусі. Гэта званне ён атрымліваў тройчы — у 2015, 2018 і 2019 гадах.

Сёлета БАТЭ не змагло стаць чэмпіёнам і на некалькі балаў адстала ад «Шахцёра». Менавіта ў гэту каманду і вырашыў перабрацца немалады гулец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула