БЕЛ Ł РУС

У вагоне электрычкі Пухавічы — Мінск здарылася ўзгаранне

19.12.2020 / 17:53

Nashaniva.com

Загаранне ў электрашафе другога вагона пасажырскага электрацягніка №6903 Пухавічы — Мінск-Пасажырскі адбылося 18 снежня, паведамілі ў МНС.

У выніку інцыдэнту, які здарыўся на чыгуначнай станцыі ў мястэчку Рудзенск Пухавіцкага раёна, ніхто не пацярпеў. Электрычка змагла працягнуць шлях па маршруце. Затрымка ў руху склала 56 хвілін. Прычыну здарэння высвятляюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула