Віцебскім святарам, якіх судзілі па артыкуле 23.34, далі папярэджанне
У Віцебску сёння судзілі Віктара Жука і Аляксея Варанко паводле артыкула 23.34. Іх абвінавацілі ў тым, што 8 снежня яны «стаялі на ўзвышшы і трымалі бел-чырвона-белыя сцягі». Два тыдні таму іх не асудзілі, а справы адправілі на дапрацоўку.
Сёння, перад Калядамі, прайшоў суд. Гэтым разам абышлося без арышту і нават без штрафу. Святарам далі папярэджанне, напісаў у фэйсбуку ксёндз Вячаслаў Барок.