У Гродне дзяўчына паслізнулася — і зашчаміла ногі ў металічнай агароджы ВІДЭА
Здарэнне адбылося ўдзень 23 снежня на вуліцы Саломава, паведамляе 112.by
Як расказала дзяўчына, яна паслізнулася і пры падзенні трапіла нагамі паміж прутамі металічнай агароджы. Самастойна выбрацца ёй не ўдалося, прыйшлося выклікаць ратавальнікаў.