БЕЛ Ł РУС

«Ух ты, з другога разу»: як Лукашэнка адгадваў імя дзяўчынкі на навагодняй ёлцы ВІДЭА

24.12.2020 / 13:24

Nashaniva.com

Сёння ў Палацы Рэспублікі праходзіць традыцыйнае дабрачыннае навагодняе свята для дзяцей, у якім бярэ ўдзел і Аляксандр Лукашэнка.

Ён падчас выступу перад дзецьмі адзначыў, што людзі, якія дораць сваю дабрыню і цеплыню тым, хто мае ў гэтым патрэбу, сталі ўзорам беларускай нацыі, а дзяржава робіць усё, каб дзеці жылі ў прыгожай і бяспечнай краіне.

Затым Лукашэнка спусціўся ў залу і падсеў да дзяўчынкі ў першым шэрагу. Ён паспрабаваў адгадаць яе імя. «Напэўна, Крысціна?» — «Не». «Не? Тады Сафія?» — «Так». — «Ух ты, з другога разу».

Відэа размясціў у сваім тэлеграм-канале Пул першага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула