БЕЛ Ł РУС

У пенсіянеркі ў Магілёве скралі 30 рарытэтных самавараў

24.12.2020 / 15:15

Nashaniva.com

У 63-гадовай жанчыны з гаража на вуліцы Ціміразеўскай скралі 30 рарытэтных самавараў, што засталіся пасля смерці мужа. Суму шкоды жанчына ацаніла ў 3000 рублёў, піша Звязда.

Фота абласной міліцыі

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі абставіны здарэння. Аказалася, што 55-гадовы магілёвец ведаў пра рарытэтныя самавары, а таксама ведаў, дзе яна іх захоўвае. Дачакаўшыся, калі жанчына аднойчы выйдзе з дома, ён ускрыў гараж і вынес самавары. Прычым частку паспеў прадаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула