БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паабяцаў, што вакцынацыя ад каранавіруса будзе добраахвотнай

25.12.2020 / 13:09

Nashaniva.com

Галоўным прынцыпам маючай адбыцца вакцынацыі ад каранавіруса ў Беларусі будзе добраахвотнасць. Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БелТА.

Палітык растлумачыў, што ў краіне плануецца выкарыстоўваць для вакцынацыі 5-6 вакцын розных вытворцаў. Раней за ўсё пачнуць прывіваць расейскай вакцынай, якую Беларусь плануе закупіць, а таксама вырабляць на айчынных прадпрыемствах. Будзе прадастаўлена магчымасць зрабіць прышчэпку вакцынамі іншых краін і вытворцаў. Гэта дапаможа вызначыцца з тым, якая з вакцын найбольш эфектыўная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула