БЕЛ Ł РУС

Матагоншчык устаў на байку перад фінішам — святкаваў перамогу. Двое супернікаў тут жа яго абагналі ВІДЭА

26.12.2020 / 13:12

Nashaniva.com

Абсалютна неверагодная гісторыя адбылася з новым чэмпіёнам бразільскага Супербайка ў катэгорыі Evo 1000cc Андрэ Верысіма

На апошнім этапе сезона на аўтадроме імя Айртана Сены ён лідзіраваў у апошнім павароце і збіраўся стыльна адзначыць тытул — але крыху не разлічыў дыстанцыю.

У выніку набранай на разгоне хуткасці не хапіла, і хлопца чакаў неверагодны канфуз. Яго абагналі два гоншчыкі.

«Я ўжо святкаваў з маёй камандай, калі яны пачалі мяне даганяць, — распавёў пасля гонкі райдар. - Байк гнаў на трэцяй перадачы і ехаў вельмі павольна. Нібы мёртвы. І яны мяне абышлі».

У выніку Верысіма класіфікавалі трэцім — і набраных ачкоў хапіла для заваёвы тытула ў сваёй катэгорыі. Так што за шокам паследавала хваля самаіроніі.

«Падобна да таго, што я буду мемам», — пасмяяўся Андрэ. — Я дурань».

А затым райдар нават выклаў у інстаграме ролік, дзе пераглядае фініш — і шчыра смяецца з сябе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула