БЕЛ Ł РУС

На Вілейшчыне ў пажары загінулі мужчына і жанчына

28.12.2020 / 10:58

Nashaniva.com

На пажары ў вёсцы Дзямідкі Даўгінаўскага сельсавета Вілейскага раёна загінулі мужчына і жанчына, паведаміў «ШП» старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Яўген Камароў.

Інфармацыя пра ўзгаранне ў жылым доме паступіла ад мясцовых жыхароў 27 снежня ў 6:35. Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, дом гарэў унутры, дах на момант прыбыцця выратавальнікаў ўжо быў знішчаны агнём цалкам.

Пасля ліквідацыі ўзгарання ў доме знайшлі два целы — 49-гадовага мужчыны і 52-гадовай жанчыны. Мяркуецца, яны жылі ў доме.

Паводле папярэдняй інфармацыі Вілейскага РАСК, загінулыя з Вілейкі, у доме пражывалі ад вясны. Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула