БЕЛ Ł РУС

У брэсцкай бальніцы гарэла кіслародная станцыя. Загінуў чалавек

28.12.2020 / 11:4

Nashaniva.com

64-гадовы мужчына загінуў падчас пажару на кіслароднай станцыі ў Брэсце, паведамляе МНС.

27 снежня ў 6:42 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары. Агонь разгарэўся ў будынку кіслароднай станцыі.

Пажар пашкодзіў уваходныя дзверы, мэблю, тэлевізар, мікрахвалёўку, закапціў сцены і столь у кіслародным цэху.

Загінуў 64-гадовы мужчына.

Прычыну пажару высвятляюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула