БЕЛ Ł РУС

Восем пажылых грамадзян Нямеччыны памылкова атрымалі пяціразовую дозу вакцыны

28.12.2020 / 22:02

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў горадзе Штральзунд. Восем супрацоўнікаў дома састарэлых ва ўзросце ад 66 да 82 гадоў памылкова атрымалі пяціразовую дозу вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі Pfizer і BioNTech. Пра гэта паведаміла прэс-служба адміністрацыі раёна Пярэдняя Памеранія-Руген.

«Я глыбока шкадую пра тое, што здарылася. Гэты адзінкавы выпадак звязаны з індывідуальнай памылкай. Я жадаю ўсім пацярпелым, каб у іх не выявіліся цяжкія пабочныя эфекты», — заявіў кіраўнік адміністрацыі Штэфан Карт.

У прэс-службе дадалі, што чацвёра супрацоўнікаў былі шпіталізаваныя, бо ў іх пачалі «праяўляцца сімптомы грыпу». Астатніх пацярпелых адправілі дадому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула