БЕЛ Ł РУС

У Расіі расказалі пра адрозненне іх вакцын ад каранавіруса

30.12.2020 / 08:35

Nashaniva.com

БелТА

Віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава ў інтэрв'ю РІА Навіны заявіла, што расійскія вакцыны ад каранавіруса розныя, але абедзве эфектыўныя.

Паводле яе слоў, вакцыны ад COVID-19 «Спадарожнік V» (ёй пачалі прышчапляць у Беларусі) «ЭпіВакКарона» абедзве добрыя, пабочных эфектаў не назіраецца. Аднак віцэ-прэм'ер адзначыла адрозненне: першая можа быць трохі больш рэактагеннай.

Голікава кажа, што прэпараты абсалютна розныя — адна вектарная на аснове адэнавіруса, а іншая пептыдная, якая зроблена з трох складовых частак геному COVID-19, найбольш устойлівых да мутацыі. Яна дадала, што ў расійскіх вакцын пакуль няма ніякіх адмоўных водгукаў па іх ужыванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула