БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына знайшла чужую банкаўскую картку і пайшла разлічвацца. І так 76 разоў

30.12.2020 / 12:05

Nashaniva.com

СК

Гісторыя адбылася ўлетку. Дзяўчына знайшла чужую банкаўскую картку (яна належала 65-гадоваму мужчыну) і цягам двух тыдняў ні ў чым сабе не адмаўляла.

Вядома пра 76 паспяховых аперацый у розных крамах сталіцы. Такім чынам яна патраціла 1800 рублёў, піша СК.

Цікава, што картку забраў у дзяўчыны работнік АЗС. Пасля чаго дзяўчына збегла.

СК мяркуе, што да злачынства мае дачыненне гэты чалавек на фота. У выпадку, калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра яе асобу, паведаміце па тэлефоне 8 (044) 500-31-11.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула