БЕЛ Ł РУС

За суткі ад галалёдзіцы пацярпелі 917 чалавек

30.12.2020 / 13:14

Nashaniva.com

У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістравана 917 галалёдных і халадовых траўм, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

У Мінску пацярпелі 270 дарослых і 12 дзяцей. А наагул з 1 снежня ад галалёдных і халадовых траўм — 1 223 чалавекі.

У Гомельскай вобласці за суткі — 227 траўмаў, з іх 12 — дзеці. За ўвесь перыяд — 3 851 траўма.

У Магілёўскай вобласці за суткі — 174 траўмы, з іх 15 — дзеці. З 1 снежня ад галалёдных траўм пацярпелі 1 833 чалавекі.

У Віцебскай вобласці за суткі зарэгістраваны 131 пацыент (12 дзяцей). За ўвесь перыяд - 1 853 чалавекі.

У Мінскай вобласці — 98 чалавек, з іх 4 дзяцей. Усяго зарэгістравана 1 тыс. 127 траўмаў.

У Брэсцкай вобласці за суткі звярнуўся 1 чалавек. Усяго за ўвесь перыяд - 760 пацярпелых.

У Гродзенскай вобласці - за суткі пацярпелі 4 дарослых. За ўвесь перыяд - 419 чалавек.

Мінздароўя яшчэ раз просіць усіх грамадзян: каб пазбегнуць траўмаў, неабходна правільна апранацца!

Калі ўсё ж траўмы не ўдалося пазбегнуць, варта звярнуцца ў траўмапункт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула