БЕЛ Ł РУС

Віляйчанка атрымала штраф 540 рублёў за бел-чырвона-белы сцяг у акне

30.12.2020 / 18:14

Nashaniva.com

Тое самае акно. Фота з суполкі «Навіны Вілейкі і Вілейшчыны».

Пра гэта паведамілі вілейчукі, якія прысутнічалі на судзе, паведамляе Рэгіянальная газета.

30 снежня суддзя Канстанцін Калядаў прысудзіў жыхарцы Вілейкі Кацярыне Андрасюк штраф 20 базавых велічынь — 540 рублёў.

Дзяўчыну судзілі па артыкуле 23.34 за тое, што яна вывесіла бел-чырвона-белы сцяг у акне дома, дзе жыве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула