БЕЛ Ł РУС

На польскай мяжы выявілі кантрабандных беларускіх цыгарэт на 750 тысяч даляраў

4.01.2021 / 20:02

Nashaniva.com

У пункце пропуску «Дарагуск» на ўкраінска-польскай мяжы канфіскавалі беларускіх кантрабандных цыгарэт на 750 тысяч даляраў.

Цыгарэты былі схаваныя ў фуры, якая везла газаваныя напоі. Аўто прасканавалі з дапамогай рэнтгенаўскага апарата і выявілі кантрабанду.

Было схавана 196,8 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх рынкавы кошт складае больш за 750 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула