БЕЛ Ł РУС

У Гомелі мужчына застаўся без пальцаў — у яго руцэ выбухнула петарда

8.01.2021 / 17:56

Nashaniva.com

Увечары ў чацвер, 7 студзеня, мужчына страціў пяць пальцаў — у яго ў руцэ выбухнула петарда.

45-гадовы гамяльчук разам са сваім знаёмым адзначаў святы. Бліжэй да вечара ён пайшоў у магазін па спіртное. Па дарозе ён сутыкнуўся з кампаніяй, якая падпаліла петарду і кінула ў яго бок. Мужчына падняў петарду, каб адкінуць яе ў іншым кірунку, але не паспеў — яна выбухнула ў яго ў руках.

Мужчына шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне. Яму ампутавалі фалангі пяці пальцаў на руцэ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула