БЕЛ Ł РУС

Памерла галоўны доктар Брэсцкай дзіцячай паліклінікі №1 Таццяна Аўдзяйчук

11.01.2021 / 12:21

Nashaniva.com

Таццяна Аўдзяйчук памерла 8 студзеня. У сакавіку ёй споўнілася б 60 гадоў, паведамляе Брэсцкі гарвыканкам.

Адзначаецца, што яна працавала санітаркай радзільнага аддзялення Пружанскай ЦРБ. Пасля заканчэння ў 1985 годзе Гродзенскага медінстытута па спецыяльнасці «педыятрыя» працавала ў Аршанскай медыка-санітарнай частцы Аршанскага льнокамбіната.

У снежні 1985 года перавялася ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу на пасаду доктара-інтэрна. З 25 студзеня 2002 года ўзначаліла Брэсцкую гарадскую дзіцячую паліклініку №1. Яе калектыў неаднаразова прызнаваўся лепшым у краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула