БЕЛ Ł РУС

Памёр галоўны доктар Цэнтра фтызіяпульманалогіі Андрэй Астроўка. Яму было 44 гады

12.01.2021 / 15:6

Nashaniva.com

Андрэй Пятровіч памёр 11 студзеня. Інфармацыю пацвердзілі супрацоўнікі мінскага клінічнага цэнтра фтызіяпульманалогіі.

Андрэй Астроўка скончыў БДМУ і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце пульманалогіі і фтызіятрыі, узначальваў 2-і гарадскі супрацьтуберкулёзны дыспансер. Быў галоўным пазаштатным фтызіятрам камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Пахаванне адбудзецца 13 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула