БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: У Беларусі будуць даступныя кавід-вакцыны розных вытворцаў

12.01.2021 / 16:18

Nashaniva.com

Але пакуль няясна калі.

Цэнтр імя Гамалеі / ТАСС

Мінздароўя паведамляе, што завяршаецца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны «Спадарожнік V».

У мінулым годзе Беларусь атрымлівала некалькі невялікіх партый вакцын, а напярэдадні Новага года ў Беларусь паступіла наступная партыя — 20 тыс. доз. Зараз ідзе яе праверка.

Чакаецца, што пасля яе заканчэння — на наступным тыдні, працягнецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. 

Што тычыцца ўсіх людзей у цэлым, то ў далейшым будзе праводзіцца вакцынацыя рознымі вакцынамі (5—6 вакцын) усіх ахвотных. Міністэрства аховы здароўя завяршае перамовы з кампаніямі-распрацоўшчыкамі, гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула