Справу Віктара Мароза, які заступіўся за суседку ў Новай Баравой, адправілі на дапрацоўку
У судзе Першамайскага раёна пачаўся разгляд справы Віктара Мароза — жыхара Новай Баравой, які 5 студзеня заступіўся за суседку, затрыманую невядомымі. Тады затрымалі і Віктара, пасля гэтага ён трапіў у БХМД з траўмамі. Суддзя адправіў справу Мароза на дапрацоўку, пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Суддзя Максім Трусевіч адправіў на дапрацоўку справу Віктара Мароза. Яго абвінавачваюць па ч. 1 арт. 23. 34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
З 5 студзеня мужчына знаходзіўся ў бальніцы, 12 студзеня яго даставілі на Акрэсціна.