БЕЛ Ł РУС

Мастацкі кіраўнік «Ералаша» Барыс Грачэўскі памёр ад каранавіруса

14.01.2021 / 23:16

Nashaniva.com

Мастацкі кіраўнік дзіцячага часопіса «Ералаш» Барыс Грачэўскі памёр ва ўзросце 71 года. Прычынай смерці стала каранавірусная інфекцыя.

Грачэўскі заразіўся COVID-19 21 снежня, праз тыдзень яго шпіталізавалі ў бальніцу № 52.

9 студзеня Telegram-канал Mash паведаміў, што Грачэўскага падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх і ўвялі ў медыкаментозную кому.

Грачэўскі нарадзіўся 18 сакавіка 1949 года ў Маскве. Ён скончыў Калінінградскі механічны тэхнікум пры заводзе С. П. Каралева, пазней — Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (ВГІК) па спецыяльнасці «арганізацыя кінавытворчасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула