БЕЛ Ł РУС

Сёння Вадохрышча ў праваслаўных

19.01.2021 / 07:46

Nashaniva.com

Cёння праваслаўныя ў Беларусі святкуюць Вадохрышча, у памяць аб хрышчэнні Янам Хрысціцелем (Іаанам Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Іардан. Яшчэ гэтае свята называюць Богаяўленнем.

Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у трох сваіх іпастасях: уласна Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў, і Духа Святога, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.

У народнай традыцыі Вадохрышча — гэта пералом зімы на вясну. «Трашчы, не трашчы, а ўжо па Вадохрышчы», — кажа марозу прыказка.

Вясна блізка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула