БЕЛ Ł РУС

Жыхар Смалявіцкага раёна атрымаў тры месяцы арышту за забойства сабакі

20.01.2021 / 09:43

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 23 жніўня каля аграгарадка Куркава.

Да 51-гадовага мужчыны з просьбай пазбавіцца ад свайго сабакі звярнуўся знаёмы. Падставай сталі скаргі суседзяў на хатняга гадаванца, які нападаў на суседскіх курэй. За паслугу гаспадар сабакі паабяцаў разлічыцца спіртным, паведамляе «Інтэрфакс».

Мужчына адвёў сабаку за будоўлю і з дапамогай замацаванага за металаканструкцыю ланцужка павесіў жывёлу.

Усталяваць падазраванага ўдалося дзякуючы запісам з відэакамер, размешчаных на гаражах побач з будоўляй.

Мужчына прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме. Яму ў якасці пакарання прызначылі тры месяцы арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула