БЕЛ Ł РУС

Джо Байдэн стаў 46-м прэзідэнтам ЗША

20.01.2021 / 20:02

Nashaniva.com

Джо Байдэн стаў 46-м прэзідэнтам ЗША. Ён фармальна ўступіў на пасаду пасля прынясення прысягі падчас цырымоніі інаўгурацыі.

За некалькі хвілін да Байдэна прыняла прысягу віцэ-прэзідэнт Камала Харыс.

45-ы прэзідэнт Дональд Трамп адмовіўся ўдзельнічаць у цырымоніі інаўгурацыі новага кіраўніка дзяржавы. Віцэ-прэзідэнт яго адміністрацыі Майк Пенс на цырымонію прыйшоў.

Цырымонія інаўгурацыі праходзіла без гледачоў — на ёй прысутнічалі толькі афіцыйныя асобы і абмежаваная колькасць іх гасцей. Такое рашэнне было прынята праз каранавірус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула