БЕЛ Ł РУС

Некалькі мікрараёнаў Оршы засталіся без ацяплення

21.01.2021 / 18:47

Nashaniva.com

Некалькі мікрараёнаў Оршы засталіся без ацяплення, паведамляе «Віцебскэнерга».

З 17:00 21 студзеня ў Оршы, у раёне вуліцы Савецкай, праводзіцца аварыйны рамонт цепламагістралі. Часова адключана цеплазабеспячэнне мікрараёнаў Чаромушкі, Усходні, Цэнтр, Астроўскага, Свярдлова, Паўночны, часткова Жылпасёлка льнокамбіната.

Для работ прыцягнутыя рамонтны персанал і неабходная спецтэхніка. Персанал аварыйна-выязных брыгад арганізаваў аператыўнае пераключэнне спажыўцоў мікрараёнаў на раённую кацельню «Орша-Усходняя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула