БЕЛ Ł РУС

Маланка забіла 15 цялят у Лоеўскім раёне

2.06.2009 / 11:14

Nashaniva.com

Статак належыць прадпрыемству «Малінаўка-Агра».

Каля 16 гадзін 1 чэрвеня ў Лоеўскім раёне (Гомельская вобласць) разрадам маланкі забіла 15 цялят, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Падчас навальніцы цяляты прадпрыемства «Малінаўка-Агра» ва ўзросце ад аднаго да паўтара гадоў знаходзіліся ў летнім лагеры для ўтрымання буйной рагатай жывёлы.

Прыкладна праз гадзіну ў вёсцы Глазаўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці моцным ветрам было пашкоджана больш як 20 пабудоў. Пацярпелых няма, вядуцца аднаўленчыя работы.

Алена Германовіч, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула