БЕЛ Ł РУС

«Дзякуй вам, браты і сёстры, што я перажыў гэты час»: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў развітальную імшу ў Кафедральным касцёле

24.01.2021 / 13:47

Фота Tut.by

У Архікафедральным касцёле на плошчы Свабоды ў Мінску Тадэвуш Кандрусевіч сёння служыць службу, якую можна назваць развітальнай для яго на пасадзе кіраўніка Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі

Ён падзякаваў вернікам за салідарнасць з ім на працягу 4 месяцаў, якія ён быў у выгнанні. Ён сказаў, што далей будзе працаваць у канферэнцыі біскупаў, цэлебраваць імшы.

Тадэвуш Кандрусевіч і арцыбіскуп Казімір Велікаселец

3 студзеня, у дзень 75-гадовага юбілею арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Францішак прыняў пададзенае ім прашэнне аб вызваленні ад кіравання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту. Яго месца зойме Казімір Велікаселец.

Нагадаем, што 31 жніўня Тадэвуша Кандрусевіча не пусцілі ў Беларусь памежнікі, калі ён вяртаўся з Польшчы. Перад гэтым ён выступаў за сумленныя выбары, асудзіў гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў, а таксама маліўся калі сцен СІЗА на Валадарскага і Акрэсціна.

Улады абвінавацілі яго ў тым, што арцыбіскуп «атрымліваў указанні з Варшавы». Вярнуцца ў Беларусь удалося толькі перад Калядамі 24 снежня пасля ўмяшання Папы Францішка і яго спецпасланніка, былога апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыя Гуджэроці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула